Судовыя паседжанні

Пракурор запатрабаваў максімальны тэрмін для Паліны Шарэнды-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: Радыё Свабода
9 кастрычніка 2023 працягваецца суд над палітзняволенай з Берасця Палінай Шарэнда-Панасюк. Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, скончыліся судовыя спрэчкі, дзе пракурор запатрабаваў 1 год зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Гэта самая высокая планка пакарання па крымінальнаму ч.1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Вырак будзе агалошаны 9 кастрычніка пасля абеду.

Нагадаем, што Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, якую пакаралі па такім артыкуле і першая таксама, якую караюць пасля заканчэння тэрміну зняволення. Тэрмін зняволення яе скончыўся сёлета 6 жніўня.

Таксама адзначым, што гэта ўжо ў другі раз Паліна будзе пакарана па ч.1 арт.411. Яна знаходзіцца за кратамі з 3 студзеня 2021 года.

Чытайце далей:
Made on
Tilda