Навіны

Спорт ў падтрымку палітвязняў

У Варшаве прайшоў Кубак Івуліна. Ўжо трэці
19 кастрычніка 2024 года ў Варшаве прайшоў футбольны турнір «Кубак Івуліна-2024» — аматарскае спаборніцтва сярод беларусаў у эміграцыі. Гэта турнір, які першапачаткова быў названы ў гонар палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна, ладзіцца ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

У сёлетнім турніры прынялі ўдзел 24 каманды з розных гарадоў Польшчы і розных краін. Самы актыўны ўдзел у арганізацыі гэтага турніру прыняў былы палітвязень Аляксандр Івулін, які адбыў тэрмін у 2 гады калоніі, быў вызвалены ў лютым 2023 года. На «Кубку Івуліна» прысутнічала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Яна разам з прадастаўніком міністэрства спорту і турызму Польшчы Пётрам Борысам прыняла ўдзел у адкрыцці футбольнага турніру салідарнасці і падтрымкі Ivulin Cup 2024.

Паводле Святланы Ціханоўскай і Пётра Борыса, гэты футбольны турнір — больш, чым спорт. Гэта спорт у падтрымку тых, хто знаходзіцца ў вязніцах карнага рэжыму. Для палітвязняў важна і прыемна, што іх не забываюць. І Святлана, і віцэ-міністр Борыс упэўнены, што дэмакратыя ў Беларусі пераможа і наша краіна зойме пачэснае месца ў еўрапейскай сям'і.
Было шмат гульцоў і шмат балельшчыкаў. Стаяла цёплае надвор'е. Можна было набыць беларускую нацыянальную сімволіку, папіць смачнай гарбаты з імбірам. Частка сродкаў ад турніру пойдзе на арганізацыйныя патрэбы, рэшта пойдзе на падтрымку палітвязняў.
2024-10-20 16:10