Навіны

У рэпрэсаванага, відаць, прымусова прадалі мінівэн у Бярозаўскам раёне

Fiat Ducato, які прадавалі праз аўкцыён 04.08.2026. Крыніца фота: сайт БелЮрЗабеспячэння
4 жніўня 2026 адбыўся аўкцыён, на якім збывалі арыштаваны Fiat Ducato 1999 года. Аўтамабіль знаходзіўся ў аг.Першамайскай Бярозаўскага раёна, а ўласнікам значыўся Кінеў Алег Сцяпанавіч. Гэта поўны цёзка былога палітвязня, які як раз быў прапісаны ў гэтым аграгарадку — так што можна зрабіць выснову, што гэта ён і ёсць.

Аўкцыён прайшоў паспяхова. За мінівэн змагаліся 3 пакупніка, і стартавая цана 3649 рублі дарасла да 5657 рублёў. То бок беларускі бюджэт атрымае каля 1660 € (каля $1920) ад продажу маёмасці экс-палітвязня.

З якой менавіта прычыны на аўкцыён трапіла маёмасць Кінева, нам на дадзены момант невядома. Але з улікам таго, што мужчыну асудзілі па палітычнай справе адразу па 4 крымінальных артыкулах, і тры з чатырох артыкулаў прадугледжвалі сярод пакарання штраф, то цалкам верагодна, што Fiat Кінева прадалі з-за палітычнага прысуда.
Алег Кінеў. Фота: 1pr.live
Нагадаем, што Алег Кінеў — дойлід, займаўся будаваннем драўляных купалаў храмаў. Быў асуджаны да «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ) недзе ў 2025 годзе, а 19.03.2026 быў «памілаваны» сярод 250 палітвязняў.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda