Алегу Нічыпорке дадалі паўгады калоніі
Складаная і супярэчлівая судовая справа бярозаўцаў Алега Нічыпоркі і Івана Ката, якая разглядалася судом Бярозаўскага раёну ў лютым-сакавіку 2022 года (калі Алег Нічыпорка некалькі разоў мяняў паказанні, сведчыў аб катаваннях і ціску на яго падчас утрымання пад вартай) у снежні 2022 г. і студзені 2023 г. нечакана атрымала працяг.
Над хлопцамі адбыўся яшчэ адзін суд. Гэтым разам іх вінавацілі па арт.341 (Псаванне маёмасці) і ч.2 арт.205 (Крадзёж) Крымінальнага кодэксу. У віну Алегу і Івану выставілі яшчэ два эпізоды: дробны дачны крадзеж і надпісы на смеццевых баках ЖКГ. Ні гаспадары лецішчаў, ні ЖКГ прэтэнзіяў не мелі, аб чым напісалі ў пісьмовых заявах у суд.
Але зняволенаму жыхару Бярозы, былому таксісту Алегу Нічыпорку на прайшоўшым 16 студзеня 2023 г. Бярозаўскім судзе дадалі паўгады зняволення. Суд праводзіла бярозаўская суддзя Алена Нямкова.
Паводле блізкіх Алега Нічыпоркі, перад новым судом хлопец сказаў, што не вінаваты, але ізноў будзе прызнаваць віну, а патлумачыць усё пазней. Цяпер Алег Нічыпорка знаходзіцца ў СІЗА Баранавічаў. Хлопец кажа, што яму ў СІЗА лепш, чым у калоніі. Тут вальней з перадачамі і тэрмін ідзе паўтара за год.
Нагадаем, што Алега Нічыпорку у 2022 годзе судзілі па больш як 30 эпізодах: за нанясенне пратэстных надпісаў па горадзе, расклейку лістовак, парэзаныя дзяржаўныя флагі, а таксама псаванне-крадзеж каля 20 камер відэаназірання ды рабаванне дач. На першых допытах прызнаваў толькі крадзеж з дач. Пазней у адным са сваіх лістоў родным Алег пісаў, што збіраецца на судзе прызнаць віну ў тым, чаго не рабіў, бо за поўнае прызнанне віны яны паабяцалі «хімію». У выніку бярозаўскі суд тады даў яму 3 гады калоніі ды пастанавіў выплаціць пазоў на суму ў некалькі дзясяткаў тысяч рублёў. (Ягонаму напарніку Івану Кату тады прысудзілі адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.)