Навіны

У знак салідарнасці з палітвязнямі

16 лістапада 2025 ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку ў чарговы раз прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Людзей прыйшло не шмат, але акцыя ўсё роўна адбылася.

Пачалася акцыя з навіны пра журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута, якому завочна прэзідэнт Польшчы Кароль Наўроцкі ўручыў у Дзень Незалежнасці Ордэн Белага Арла, найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы. Прэзідэнт сказаў, што хутка гэты ордэн Пачобут атрымае сам. Будзем спадзявацца, што лістападзе-снежні журналіст будзе вызвалены.

Таксама ў чарговы раз выказвалі выступоўцы пратэст супраць пераследу і рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі ўжо шосты год, чым нанесены надзвычай вялікія страты ў дзяржаве. Бо людзі вымушаны ўцякаць, каб не трапіць ў лукашэнкаўскія турмы, а ўцяклі і ўцякаюць лепшыя спецыялісты.

Актывіст Вячаслаў Сіўчык у сваім выступе вярнуўся ў 1996 год, калі 24 лістапада быў праведзены другі рэферэндум, які прывёў да страты людзьмі шмат чаго, але асабліва да страты выбару ўлады. Людзі напомнілі тым, хто захапіў уладу ў 2020 і трымае яе незаконна да гэтага часу, што яны таксама беларусы і што Беларусь нельга прыватызаваць, яна належыць і тым, каго выгналі. А лепшыя грамадзяне, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі, абавязкова вернуцца, бо ноч, якая апусцілася на нашу краіну, абавязкова скончыцца.

Акцыя завяршылася традыцыйным агульным фота.
Made on
Tilda