Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Ён прасіў суд прызнаць усіх фігурантаў справы вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і прызначыць усім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах узмоцненага рэжыму на наступныя тэрміны:
• Аляксандру Лопуху — на 5 гадоў і 6 месяцаў; • Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — на 5 гадоў кожнаму; • Леаніду Германовічу, Андрэю Мацуку, Аляксандру Шандыбе — на 4 гады і 6 месяцаў кожнаму; • Сяргею Волку, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — на 4 года кожнаму
Таксама Хвескаўца пазбавіць спецыяльнага звання — "малодшы сяржант унутранай службы".
Ніхто з абвінавачаных не прызнаў іскавыя патрабаванні пацярпелых і грамадзянскіх пазоўнікаў, акрамя Аляксандра Лопуха, які ўжо кампенсаваў пашкоджанне лаўкі.