Гэта адна з афіцыйных прычын, чаму кобрынскія ўлады супраць Хэлаўіна
Адна з карыстальніц сацсетак апублікавала ліст Кобрынскага райвыканкама, які «рэкамендуе» не святкаваць Хэлаўін. Паводле гэтага ліста, Хэлаўін нібы ўспрымаецца як «заигрывание с тёмными силами, прославление смерти и отход от христианской традиции».
Таксама ў лісце выканкама сцвярджаецца, што Хэлаўін нібы «пропагандирует агрессию, асоциальное поведение детей и молодежи». Там жа пішацца, што Хэлаўін «противоречит историческим, культурным и духовным традициям белорусского народа».
Каментары ў сацсетках ужо звярнулі ўвагу на незвычайныя аргументы кобрынскіх уладаў [1][2]: «То есть, тёмные силы существуют?)))» «Я считаю, что это уже перебор. С каких пор государство и правительство начало верить в мистику?»
Таксама каментатары звярталі ўвагу, што карані свята не асабліва адрозніваюцца ад беларускіх Дзядоў — свята культу продкаў.
Нагадаем, што ўпершыню забарона святкаваць у публічных месцах Хэлаўін з'явілася ў Беларусі ў 2023 годзе. Забарона афармляецца як добраахвотна-прымусовыя «рэкамендацыі». У 2024 годзе аб'екты гастраноміі, якія хацелі зладзіць у Берасці тэматычныя мерапрыемствы з нагоды Хэлаўіна, атрымівалі ад уладаў пагрозу закрыцця.