Адзін з былых палітзняволеных звярнуўся да пракурора з пытаннем, ці можна выйсці са спіса экстрэмістаў, улічваючы, што чалавек адбыў цалкам тэрмін у калоніі, таксама адбыў цалкам двухгадовы прафулік без заўваг і парушэнняў. Але пракурор адназначна сказаў «не» і папярэдзіў, каб нават не спадзяваўся, бо законы ў Беларусі выконваюцца як след і спаслаўся на
Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2007 г. № 203-З «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».
Артыкул 18 гэтага Закона вызначае парадак вядзення пералікаў арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Артыкул 18 прадугледжвае наступнае:
Заўвага: У першапачатковай рэдакцыі 2007 года, артыкул 18 быў прысвечаны кантролю за дзейнасцю дзяржаўных органаў і называўся «Кантроль і нагляд за дзейнасцю ў галіне супрацьдзеянне экстрэмізму», аднак пасля маштабных змен у 2021 годзе структура закона змянілася, і змест артыкула быў цалкам абноўлены.
Так што адбыццё тэрміну ў турмах і калоніях, а затым адбыццё двухгадовага нагляду не дае табе поўнай свабоды. Ты яшчэ 5 гадоў будзеш у «спісе экстрэмістаў» вышэйпералічанымі абмежаваннямі.

- Вядзенне пералікаў: Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) вядзе пералікі арганізацый, экстрэмісцкіх фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
- Падставы для ўключэння: Падставай для ўключэння ў пералік з'яўляецца ўступленне ў законную сілу рашэння суда аб прызнанні арганізацыі экстрэмісцкай, рашэння аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама прыгавору суда па злачынствах, звязаных з экстрэмізмам.
- Публічнасць: Гэтыя пералікі размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт для ўсеагульнага азнаямлення.
- Абмежаванні: Асобы, уключаныя ў пералікі, падпадаюць пад шэраг фінансавых і грамадзянскіх абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам (напрыклад, забарона на педагагічную дзейнасць, займанне дзяржаўных пасад, асаблівы кантроль за фінансавымі аперацыямі).
- Выключэнне са спісу: адмена выраку; праз 5 гадоў з даты пагашэння або зняцця судзімасці; ў сувязі са смерцю чалавека.