Навіны

Чарговая крымінальная справа за дзяржаўны сцяг

Рэтушаваны скрыншот відэа з праўладнага тэлеграм-каналу

У Кобрыне 23-гадовы хлопец пры ўваходзе ў краму выпадкова закрануў галавой дзяржаўны сцяг. На эмоцыях ён сарваў палотнішча і кінуў яго на зямлю. Гэты выпадак патрапіў на камеру вонкавага назірання крамы.

Цяпер кобрынца будуць судзіць па арт. 370 Крымінальнага кодексу (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).
2022-08-07 15:34