
26 студзеня 2025 года на шматлюднай плошчы Жалезнай Брамы ў Варшаве актывісты акцыі «Ультыматум» правялі онлайн-мемныя выбары паміж Лукашэнкам-прусаком і шпіцам BelDoge — лічбавым перанажам-сабакам. Пры свабодных выбарах у Варшаве гучна перамог шпіц: 149 галасоў супраць 1за Лукашэнку-прусака. У такіх жа выбарах у Кёльне шпіц BelDogeнабраў 100%. Арганізатары акцыі ў сатырычным плане паказалі свету адносіны беларусаў замежжа да таго спектаклю, які, на іх думку, праводзілі беларускія ўлады замест выбараў.

Таксама арганізатары акцыі ў гэты дзень нагадалі свету пра беларускіх палітвязняў, якіх катуюць у беларускіх турмах.
