Навіны

У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар [Абноўлена]

За гэтае завялі крымінальную справу

Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com

Праўладны тэлеграм-канал 28 кастрычніка 2022 года апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах. Паводле гэтай крыніцы, 65-гадовы мужчына загадаў свойму падначаленаму: «Не продавай им ничего, они оккупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайсковаслужбоўцы Расейскай Федэрацыі.

Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу жыхара Баранавічаў у пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24.02.2022 грашовых пераводаў на Збройныя сілы Украіны.

Абнаўленне 28.10.2022 16:20: Пазней стала вядома, што супраць дырэктара крамы ўзбудзілі крымінальную справу па артыкулу 190 Крымінальнага Кодэкса (Парушэнне раўнапраўя грамадзян). Пра гэта паведаміла Генпракуратура Беларусі.
Made on
Tilda