Іншыя артыкулы

Катававанні ў Беларусі

Праваабаронца, былы палітвязень распавядае пра выбудаваную ў краіне сістэму катаванняў
Леанід Судаленка. Фота yle.fi
Скончваецца «Тыдзень супраць катапванняў». Мэта кампанні для беларусаў — прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да тых жахаў, што адбываюцца ў цэнтры Еўропы. Турмы і калоніі ў Беларусі і да 2020-года былі месцамі знішчэння вязняў маральна і фізічна, а пасля 2020-га яны сталі месцамі катавання па прынцыпу сталінскіх ГУЛАГаў, як пра гэта пішуць у кнігах, кажа былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка.

Паводле Леаніда Судаленкі, з першых крокаў у калоніі яму прышылі жоўтую «зорку Давіда», як і ўсім вязням, захопленым па палітычных матывах. Рэжым Лукашэнкі люта катуе лепшую частку беларускага грамадства ўжо 4 гады. А катаванні не толькі ад удараў садыстаў у форме гумовымі дубінкамі, калі ламаюцца косці і ліецца кроў, як гэта было ў 2020-м, кажа Леанід, катаванні за кратамі адбываюцца штодзённа. Напрыклад, яго змясцілі ў гомельскае СІЗА у камеру 8 метраў, дзе было іх 10 чалавек. З 10 не курылі 2. Выкурвалі танных цыгарэт па 10 пачак у дзень. Леанід, як чалавек, які не паліць, нават страчваў прытомнасць ад табачнага смуроду. Зварот змясціць яго ў камеру да тых, хто не паліць, быў безвыніковы: няма, маўляў, VIP-хабу, цярпі. Цярпець прыйшлося год. Калі не казаць пра катаванне холадам. Батарэі амаль не грэюць. У калоніі №3, куды ён трапіў пасля вынясення прысуду, у камеры паліць забаронена, але ў халодны час у прамзоне, дзе працуеш, холад дзікі. Катаванне дрэнным харчаваннем. Ратуе вязня толькі пасылка ў 50 кілаграмаў у год, калі строгі або ўзмоцнены рэжым, на агульным рэжыме крыху лягчэй, але палітычных робяць злоснымі парушальнікамі, і за гэтым шэраг забаронаў: пасылкі забаронены, сустрэчы з роднымі таксама, атаварка зводзіцца да мінімуму, а пра ШІЗА, камеры турэмнага тыпу, карцары і гаварыць не хочацца: чалавек утрымліваецца горш за жывёлу.

Не рэдкія смерці ў турмах і калоніях. Звычайна, прычынай гэтаму адсутнасць медычнай дапамогі. Напрыклад, як кажа Леанід, тэмпература да 38 медыкамі не ўлічваецца. І ты з такой тэмпературай ходзіш на работу у пякельныя ўмовы і трымаешся там за сцены, каб не ўпасці. Звернуць увагу толькі тады, калі страціш прытомнасць і упадзеш. Тады паложаць цябе на кавалак якой-небудзь рагожы, 4 чалавекі возьмуцца за рагі і занясуць цябе ў медычны пункт. Гэта адназначна катаванні. Самае іранічнае, што ў назвах пенітэнцыярных устаноў утрымліваецца слова «папраўчая». Але праз катавальныя ўмовы, якія створаны за кратамі рэжыму, выходзяць ушчэнт раззлаваныя людзі з адной думкай адпомсціць свайму кату. Бо людзі выходзяць са страчаным здароўем, некаторыя інвалідамі, а некаторых прывозяць у трунах.

Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн удзяляе сітуацыі з палітвязнямі шмат часу, але беларускія ўлады ігнаруюць яе заўвагі і парады. Дастукацца да іх пакуль немагчыма.
Made on
Tilda