Чацвёра былых журналістаў баранавіцкага выдання Intex-Press атрымалі «хатнюю хімію»
Яшчэ некалькі супрацоўнікаў застаюцца за кратамі
11 лістапада 2025 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі Наталлю Семяновіч, Мікіту Пятроўскага, Руслана Равяку і Людмілу Зелянькову.
Гэта журналісты ўжо закрытай баранавіцкай газеты Intex-Press.
Як вынікае са «спіса экстрэмістаў», гэтыя чацвёра атрымалі «хатнюю хімію» па ч.2 арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў «экстрэмізме» для цэнзуры і пераследу за іншадумства.
Журналісты былі затрыманыя ў снежні 2024 года. Суд над імі адбыўся ў жніўні-2025. Апроч чатырох названых журналістаў, па справе былі затрыманыя яшчэ некалькі людзей, і яны застаюцца за кратамі (сярод іх былы дырэктар Уладзімір Янукевіч), паведамляе Наша Ніва.