Меркавана, па «справе Гаюна»
19 чэрвеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 43-гадовага Рамана Булыгу. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, Булыга нарадзіўся ў Баранавічах, а ў Менску скончыў БДУ. Потым доўга працаваў у Расеі ў сферы продажы аўтазапчастак для фірм.
Сутнасць справы супраць мужчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Сутнасць справы супраць мужчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Даведка. «Справа Гаюна» — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
МУС у спісе адзначыў, што ў Булыгі «асуджанаць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- 37-гадовага мужчыну з Берасця асудзілі. Відаць, за каментары
- 21-гадовага хлопца з Берасця асудзілі, меркавана, па справе «Гаюна». Ён вучыўся ў акадэміі авіацыі
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
