250 гадоў незалежнасці ЗША адзначылі беларусы ў Варшаве
Рух «Вольная Беларусь» супольна з Беларускім Домам у Варшаве 4 ліпеня 2026 правялі імпрэзу ўшанавання Дня Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі. Зацікаўленасць прысутных выклікалі даклады галоўнага спікера вечарыны Зянона Пазняка і гісторыка Рамана Смольскага. Даклады былі пазнавальнымі, у іх паведамляліся факты дапамогі Беларусі ў XIX і пачатку XX стагоддзяў з боку ЗША, што хавалася ад людзей у БССР. Дапамога па вызваленні сённяшніх палітвязняў з Беларусі таксама належыць Амерыцы. Гаварылася і пра ролю ЗША ў свеце, што менавіта гэтая краіна служыць гарантам бяспекі, абароне правоў чалавека і асноўных свабод.
Ігар Васілеўскі і акторка Юля Шаўчук даставілі задавальненне літаратурным чытаннем Марка Твэна «Як мяне выбіралі ў губернатары» і О.Генры «Дары мудрацоў». Галіна Пазняк падзялілася ўражаннямі амаль 30-гадовага жыцця ў ЗША. Яна расказала пра прыязнасць амерыканцаў да беларусаў, а таксама іх жаданнем табе дапамагчы, зрабіць тваё нялёгкае эмігранцкае жыццё лепшым, больш лагодным.
Сустрэча доўжылася каля дзвюх гадзін, але пасля яшчэ прысутныя на сустрэчы дзяліліся сваімі ўражаннямі.