Людміла Рамановіч распавяла, як пасля калоніі ўлады кантралявалі яе 2 гады
Напачатку жніўня 2025 года жанчына была знята з прафілактычнага ўліку пасля калоніі. Вось як яна пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку:
«Што у мяне новага? Скончыліся два гады профуліку пасля калоніі. Апошні раз на мінулым тыдні прыходзіў міліцыянт мяне правяраць. Яшчэ у мінулую пятніцу [1 жніўня] я схадзіла у крымінальную інспекцыю на прафілактычную гутарку — больш сказалі не трэба, нагутарыліся за два гады. Абяцалі прыслаць паперку, пра тое што мы з імі расходзімся. Але я так прывыкла шастаць па пятніцам да іх. А у маім 60-гадовым узросце прывычкі цяжка змяняць, я паабяцала бліжэйшыя гады так і хадзіць у міліцыю штотыдня. Жарт, канешне.
Перабывалі у мяне у кватэры напэўна поўсотня супрацоўнікаў міліцыі за гэты час. Розныя яны. Мае любімыя — гэта участковыя інспектары. Першы год, пакуль я не пачала вайну з частымі наведваннямі (было і па тры разы за дзень), было цяжка. Пападаліся і такія ганарова-фанабэрлівыя: «вы БЧБ і мы можам рабіць з вамі усё што заўгодна». І быў адзіны участковы з вясковых участкаў, які вітаўся і прадстаўляўся, называў і пасаду, і прозвішча.. АДЗІНЫ!!!!! Калі задала пытанне у інспекцыі, чаму не прадстаўляюцца, аказалася, што пасля пратэстаў ім іх міністр дазволіў не называць, хто яны. І толькі сельскі участковы не баяўся гаварыць, хто ён. За гэты час на маім участку змяніліся участковыя, абодва прыстойныя людзі.
Крымінальная інспекцыя у Маларыце мае жаночы твар. Дзве жанчыны і сотня тых, хто выйшаў на волю (прыкладна, дакладна я не ведаю). На пачатку былі таксама жанчыны, склад змяніўся. Ці маю крыўду я на іх? Не. Робяць сваю справу. Закон не яны пішуць. Але іх нават хочацца пад абарону узяць. Быў у іх нармальны кабінет. Перасунулі у такі малюпусенькі, што, калі я першы раз адчыніла дзверы і сказалі заходзіць, то я не зразумела куды. Прасунулася бокам і улезла бокам у крэсла. А вось у кіраўніцтва кабінеты вялікія. І прымае намеснік кіраўніка міліцыі людзей на адлегласці некалькі метраў. Мужчына- афіцэр баіцца народу, а жанчына у крымінальнай інспекцыі мяне — "запэклого" экстрэміста, (то іх міністэрства мяне у такі спіс унесла і абазвала страшным словам) прымае на адлегласці паўметра.
Першы год прыходзілі мяне правяраць ноччу з АМАПАМ: 1 супрацоўнік міліцыі (гвардзеец пад 2 метры) і чатыры амапаўцы. Адзін стаіць у дзвярах, а трое амапаўцаў з аўтаматамі наізгатоўку ўшлемах і броніках, прыціснуўшыся да сцяны у пад'ездзе. На пытанне, чаму так, сказалі, што то яны так берагуць свайго супрацоўніка. І гэта ад мяне сівой пенсіянеркі і маёй 18-гадовай кошкі. А вось жанчыны з крымінальнай інспекцыі прыходзілі правяраць без аўтаматчыкаў, па-свойскі нават. Навошта так было ганьбіць мужчын-міліцыянераў?
Яшчэ адна не зразумелая рэч — правяраць мяне прыходзілі у тым ліку супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Для мяне гэта аддзел міліцыі, які павінен займацца сур'ёзнымі справамі. А ім рапарт у зубы і ідзі правер пенсіянерку з кошкай. Няма у Маларыце сапраўднага крыміналу і ганяюць супрацоўнікаў па дробязях».
Але за гэтым выніковым апісаннем праглядаецца моцны характар жанчыны. Пры цяперашняй жорсткасці, пры прававым бязмежжы з боку тых, хто павінен ахоўваць свой народ, жанчына не баялася адстойваць свае правы, і гэта ёй ўдавалася.
Па словах Рамановіч, гэтыя два гады пад наглядам былі не напоўнены страхам, не былі катаваннямі. Гэтыя два гады далі магчымасць вывучаць міліцынятаў, праводзіць з імі размовы.
Людміла Рамановіч — былая палітзняволеная, якая нарадзілася ў 1965 годзе, была затрымана 4 красавіка 2022 года. Атрымала 1 год 6 месяцаў калоніі за ліст у Следчы камітэт, дзе назвала Лукашэнку «ўзурпатарам». А напярэдадні таго ліста быў адкрыты зварот у Адміністрацыю Лукашэнкі, дзе Рамановіч асуджала прадастаўленне беларускай тэрыторыі для нападу Расеі на Украіну. З-за сваёй палітычнай крымінальнай справы трапіла ў «спіс экстрэмістаў» (туды беларускія ўлады дадаюць рэпрэсаваных з мэтай большага ціску на апошніх). Тэрмін адбыла цалкам.