Навіны

Пружанскі суддзя трапіў пад санкцыі Канады

Старшыня суду Пружанскага раёна Вадзім Мазоль быў уключаны ў санкцыйны спіс Канады, вынікае з рашэння канадскіх улад ад 8 жніўня 2024 года.

З 2020 года Мазоль, па дадзеных «Вясны», вынес прысуды ў наступных палітычна матываваных справах:
  • ️Кузняцова Людміла атрымала ад Мазаля 1 год калоніі за інтэрнэт-каментар пра Лукашэнку
  • Трафімчук Павел — 2.5 гады «хіміі» за інтэрнэт-каментар пра міліцыянта
  • Кемеж Сяргей — 2 гады «хіміі» за інтэрнэт-каментар пра міліцыянта
  • Міцкевіч Максім і Карасоўская Людміла — «хатнюю хімію» па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады)

Апроч таго, Мазоль судзіў да штрафаў і сутак па адміністрацыйным артыкуле, якія выкарыстоўваецца для парушэння права на мірныя сходы (арт.23.34 КоАП) і па артыкуле, які пад відам барацьбы з «экстрэмізмам» выкарыстоўваецца для парушэння свабоды слова (арт.19.11 КоАП).
2024-08-09 19:58