Судовыя паседжанні

37-гадовага мужчыну з Берасця асудзілі

Відаць, за каментары
Яўген Пяргаеў. Фота з ягонай старонкі Укантакце
19 чэрвеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 37-гадовага Яўгена Пяргаева. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.3 арт.361 (Заклікі да санкцый) ды ч.1 арт.130 КК (Распальванне варожасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады вельмі шырока трактуюць «распальванне варожасці» (і часта пад гэта трапляюць проста эмацыйныя каментары пра сілавікоў). Апроч гэтага, ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды барацьбы з іншадумствам.
Як даведалася Наша Ніва, Пяргаеў родам з Берасця. Мае вышэйшую адукацыю ў сферы будаўніцтва, і менавіта гэтым зарабляў апошнімі гадамі. На спецыялізаваных парталах дагэтуль вісяць яго абвесткі: як майстар ён прапаноўваў паслугі па ўкладванні ламінату, дэмантажы падлог, рамонце мэблі і выконваў дробныя сантэхнічныя працы, маючы за плячыма каля 8 гадоў досведу.

Сутнасць справы супраць мужчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулах, гэта маглі быць крытычыныя інтэрнэт-каментары пра беларускую ўладу.

МУС у спісе адзначыў, што Пяргаеў «адбывае пакаранне». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі калонію або «хімію» (абмежаванне волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda