Судовыя паседжанні

Палітзняволенай Алене Гнаук, асуджанай да 3,5 гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1 год зняволення

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля па новай крымінальнай справе асудзілі 66-гадовую актывістку з Пружанаў Алену Гнаук, якая ўжо адбывала тэрмін у 3 гады і 6 месяцаў зняволення па трох іншых справах.

Цяпер Гнаук судзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Суд над ёй распачаўся 11 красавіка. Справу разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі. На адным з пасяджэнняў дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а спадарыню Алену ўвогуле выдалілі з судовай залі.
28 красавіка суддзя прызнаў актывістку вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага складання неадбытай часткі асноўнага пакарання і поўнага далучэння неадбытай часткі дадатковага пакарання на тэрмін два гады і 11 месяцаў. Да ранейшага тэрміна дадалі яшчэ адзін год, паведамляюць сваякі.
2 траўня Алену, па словах сваякоў, этапуюць у СІЗА.
Made on
Tilda