Пра людзей

Баранавіцкі актывіст і краязнаўца Уладзімір Гундар абвесціў у карцары галадоўку

Пра гэта паведаміла ягоная дачка ў сваім Facebook. Вядома, што Уладзімір праходзіць па «справе Аўтуховіча»


«Сёння адвакат змагла трапіць да яго на спатканне. Высветлілася, што тату з 25.06 адправілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу "схільны да экстрэмізму" ... і г.д па гэтай стандартнай фармулёўцы. У карцары тата абвясціў галадоўку, у яго павышаны ціск, 160 на сённяшні дзень.

Як мы зразумелі, што хутчэй за ўсё неабходныя яму лекі не прадастаўляюцца (а яму патрэбныя на пастаяннай аснове таблеткі ад ціску і яшчэ ад яго захворвання). Без гэтых таблетак ў яго зноў можа здарыцца гіпертанічны крыз, які ён ужо перанёс у СІЗА КДБ, а таксама ёсць пагроза пазбавіцца другой нагі».

Крыніца: Facebook 
Made on
Tilda