Навіны

Скажам разам «НЕ» дыктатуры і бясчынству рэжымаў

Пад такім лозунгам адбылася акцыя ў цэнтры Варшавы
10 верасня 2023 беларусы Варшавы выказаліся супраць чарговага указа Лукашэнкі аб тым, што цяпер пашпарты павінны рабіць толькі ў Беларусі, аперацыі з нерухомасцю і аўто праводзіць асабіста ці па даверанасці, зробленай толькі ў Беларусі.

Паводле выказванняў беларусаў, якія жывуць за мяжой, гэта безамоўна пагоршыць іх жыццё. Людзі расцэньваюць па-рознаму чарговы рэпрэсіўны крок Лукашэнкі: ад помсты за 2020 да таго, каб адрэзаць ад краіны самых актыўных і самых разумных, унутры Беларусі вышкаліць у страху людзей так, каб спакойна апраналі форму, станавіліся ў строй і ішлі на магчымую вайну. Таксама былі выказванні аб тым, што такім чынам стараецца вярнуць беларусаў замежжа праз пакаянне і прыніжэнні на прадпрыемствы і ўстановы, бо не хапае работнікаў.

Трэба адзначыць, што апошні ўказ больш засмуціў «непалітычных», якасць жыцця якіх пагоршыцца. Тыя ж, хто збег з Беларусі па палітычных прычынах, лічаць, што выхад будзе знойдзены, а зараз галоўнае — гэта вызваленне палітвязняў і самой Беларусі.
Made on
Tilda