Судовыя паседжанні

Паказны рэпрэсіўны суд адбыўся ў сценах берасцейскага ўніверсітэта

Суддзя Аліферук, пракурор Герасімовіч на паседжанні 13.10.2026 у сцянах БрДУ ім.Пушкіна. Крыніцы фота тут і далей: тэлеграм-канал універсітэта
Як мы заўважылі ў сацсетках БрДУ ім.Пушкіна, 13 кастрычніка 2026 года там адбылося выязное судовае паседжанне. Судзілі па ч.1 арт.368 КК РБ, то бок за «абразу Лукашэнкі». Ролю ракурора выконваў Герасімовіч. Ролю суддзі выконвала Марыя Аліферук, вынікае з фота.

Падрабязнасці справы не паведамляліся. Як і асоба рэпрэсаванага. Чалавека прадставілі толькі скарачэннем «К.» Гэтаму К. далі 2 гады «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).
Тое ж судовае паседжанне
Пасля паказнога працэса, пракурор запужваў студэнтаў «адказнасцю за экстрэмісцкія злачынствы», вынікае з паведамлення вну. Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць слова «экстрэмізм» як эфемізм для палітычных спраў.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda