Навіны

У Берасці затрымалі дзвюх чалавек: святара і рэдактара газеты «Царква», паведамляе «Белсат»

Па святара Кандрацьева сілавікі прыехалі наўпрост у царкву

Ігар Кандрацьеў

Перад пачаткам службы 2 лістапада 2022 прыкладна ў 18.00 па беларускім часе ў царкву прыехалі сілавікі і затрымалі айца Ігара, паведамляе «Белсат». Па іх інфармацыі, па стане на 20:48 па менскім часе сілавікі усё яшчэ былі ў царкве.

У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.

Абноўлена 02.11.2022 22:00: Таксама ў Берасці затрыманы рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі, паведамляе «Белсат».

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, якая асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету.
2022-11-02 20:52