Навіны

У Івацэвічах хваля вобшукаў у «палітычных»

Фота: blisch.by
Івацэвіцкія міліцыянты ніяк не могуць супакоіцца пасля 2020 года. Па інфармацыі берасцейскай «Вясны» ад сваёй крыніцы, ў горадзе на мінулым тыдні ішло паляванне на «палітычных» (то-бок на тых, хто адбыў пакаранне ў калоніі, на «хіміі», ці адбывае пакаранне на «дамашняй» хіміі, ці былы актывіст). У гэтых людзей рабілі вобшукі і правяралі тэлефоны.

Хочацца спытаць міліцыянтаў, калі ж гэта спыніцца. Бо гэта ж не злодзеяў лавіць, махляроў ці бандытаў (дзе трэба і мазгамі працаваць, і небяспеку мець).
Made on
Tilda