Ужо 10 дзён ад палітвязня Ягора Пракапчука няма лістоў
Родныя 19-ці гадовага хлопца мяркуюць, што яго змясцілі ў штрафны ізалятар за адмову падпісаць прашэнне аб памілаванні. Раней лісты прыходзілі амаль кожны дзень. У адным з такіх лістоў Ягор пісаў, што нічога кепскага нікому не зрабіў, дык за што прасіць прабачэння?
Адміністрацыя ІК-22 у тэлефоннай размове паведаміла, што «ён проста не хоча вам пісаць» і больш на звароты не рэагуе.
10 жніўня 2020 берасцеец Ягор Пракапчук быў паранены гумовай куляй у руку, 19 жніўня Ягора затрымалі і асудзілі на чатыры гады ўзмоцненага рэжыму паводле ч.2 арт. 293 КК РБ – «Масавыя беспарадкі»