Судовыя паседжанні

Прызначана дата суда над палітвязнем Віталем Чопікам

Яго затрымалі за то, што хадзіў на суды
21 кастрычніка 2024 года Берасцейскі абласны суд пачне разглядаць справу супраць Віталя Чопіка. Ролю суддзі будзе выконваць Яўген Брэган (рус. Евгений Бреган).

Нагадаем, што Чопіка затрымалі 6 сакавіка 2024 года за тое, што хадзіў на палітычныя суды. Пасля затрымання сілавікамі быў збіты, праз што мужчыну забірала хуткая дапамога. Потым сілавікі заявілі, што вінавацяць мужчыну яшчэ і ва ўдзеле ў пратэстах 10 жніўня 2020 у Берасці.

Агулам Чопіка будуць судзіць па ч.1 арт.342 КК (за пратэсты) і па ч.1 ды ч.2 арт.361-4 КК (так званае «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Пакуль Чопік за кратамі, ГУБАЗ і прапагандысты публікавалі перапіску, якую прыпісалі Віталю Чопіку ды «Вясне». Журналісты «Нашай Нівы» даказалі, што гэта фэйкавая перапіска.

Чытайце далей:
2024-10-13 22:02