15 сакавіка 2026 года беларусы Варшавы адзначылі Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень у 1994 годзе была прынята першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Гэта важная гістарычная дата, хаця Канстытуцыя, прынятая ў 1994 годзе, змянялася па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі тры разы праз механізм рэспубліканскіх рэферэндумаў. У 1996 годзе рэферэндум кардынальна змяніў палітычны лад. Паўнамоцтвы прэзідэнта былі значна пашыраны, а Вярхоўны Савет заменены на Нацыянальны сход. Таксама пачаўся новы адлік пяцігадовага тэрміну прэзідэнцтва Лукашэнкі. У 2004 годзе было адменена канстытуцыйнае абмежаванне, якое дазваляла адной асобе займаць пасаду прэзідэнта не больш за два тэрміны. Гэта дало магчымасць Аляксандру Лукашэнку ўдзельнічаць у выбарах неабмежаваную колькасць разоў. У 2022 годзе змены замацавалі статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа, а таксама прадугледзелі пажыццёвую недатыкальнасць для былых прэзідэнтаў.
Такім чынам, хоць фармальна ў краіне дзейнічае Канстытуцыя 1994 г., але яна была тройчы істотна перапрацавана пад патрэбы дзейнай улады.
Пра Канстытуцыю менавіта 1994 года ўспаміналі беларусы на варшаўскай акцыі. Яны гаварылі пра тое, што цяперашняя Канстытуцыя не абараняе беларусаў і ўспрымаецца ўнутры Беларусі як паперка і не болей. Значная частка грамадства не мае прадстаўлення пра пра Канстытуцыю наогул, не кажучы ўжо пра Канстытуцыю 1994 года. Таму Дзень Канстытуцыі беларусамі замежжа адзначаецца з элементамі жалобы, што адлюстроўвае цяжкія палітычныя тэндэнцыі. Аднак сама Канстытуцыя фармальна захоўвае прававую аснову для дзейнасці дзяржаўных органаў.
Выступоўцы гаварылі пра тое, што Канстытуцыя дазваляе свабоду слова. Але за каментары ці нават лайкі ў інтэрнэце чалавека пазбаўляюць волі на некалькі гадоў. Шосты год сілавікі парушаюць Канстытуцыю пад гучнае адабрэнне свайго галоўнага боса. Народ стаў абсалютна беспраўным. Але выступоўцы глядзелі на будучае аптымістычна. Як сказаў адзін з іх, дабро пераможа і мы павернемся дадому і да Канстытуцыі 1994 года. І стане Дзень Канстытуцыі-94 адным з найважнейшых дзяржаўных свят.
Напрыканцы, як заўсёды, на акцыі быў зроблены агульны здымак для гісторыі.
Чытайце таксама: