Прыгожыя ручнікі з беларускім арнаментам, з народнымі ўзорамі можна заказаць у Вольгі Кронды з горада Івацэвічы Берасцейскай вобласці. Яна прапаноўвае іх праз Інстаграм. Іншага выбару ў жанчыны няма. Таму што рамесніцы, пакаранай трыма гадамі «дамашняй хіміі» нібы за абразу міліцыянта Руслана Куцко, можна выходзіць з дому толькі на гадзіну ў дзень. У выходныя дні, згодна з ўмовамі пакарання, яна абавязана знаходзіцца дома. А для рамесніцы, якая не можа вынесці на рынак свой тавар для продажу і гадуе хворае дзіця адна і сама без здароўя, — гэта нястача і галеча.
Вольга выжывае цяжка, але яна ні ў кога не просіць грошай, як сказалі яе знаёмыя, ёй проста патрэбныя вашы заказы. А ручнікі лішнімі ні у кога не будуць. У кожнага ёсць іконкі, іх заўсёды ў Беларусі ўпрыгожвалі ручнікамі, дзеці жэняцца і выходзяць замуж — таксама патрэбны прыгожыя ручнікі і наогул для салідарнасці з Вольгай зрабіце заказ пра інстаграм. І гэтая светлая жанчына будзем вам моцна ўдзячна, што выкажа ва ўзоры вышываемага ёю для кожнага з вас ручніка.