Іншыя артыкулы

Дональду Трампу і Джону Коўлу — Нобелеўскую прэмію

Як паведаміў Зміцер Балкунец, у студзені 2026 года ад імя «Беларускага дэмакратычнага форума» была праведзена кампанія, пад час якой былі накіраваны афіцыйныя звароты больш як 150 сусветным лідарам, членам парламентаў і нобелеўскім лаўрэатам з прапановай вылучыць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і спецыяльнага пасланніка па Беларусі Джона Коўла на Нобелеўскую прэмію міру 2026 года. Звароты таксама накіраваны ў Дзяржаўны дэпартамент ЗША і ў Белы дом. Гэтая намінацыя мае стаць прызнаннем іх рашучых намаганняў па вырашэнні маштабнага гуманітарнага крызісу ў Еўропе і вызваленні больш як 300 палітычных зняволеных у Беларусі.

На дадзены момант атрыманы тры падцверджані аб тым, што два дэпутаты літоўскага парламента — Ігнас Вегеле і Рымас Ёнас Янкунас, — і дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Гражуліс падпісалі і накіравалі фармальныя лісты ў Нобелеўскі камітэт. Яны хадайнічаюць аб вылучэнні Дональда Трампа і Джона Коўла на Нобелеўскую прэмію міру 2026 года ў знак прызнання іх унёску ў вырашэнне гуманітарнага крызісу ў Беларусі і вызваленне палітвязняў.

Прыём заявак на Нобелеўскую прэмію скончыўся 31 студзеня 2026 года.

Міжнароднае прызнанне гэтых дасягненняў, паводле Балкунца, дапаможа ў падтрыманні палітычнага ціску, неабходнага для вызвалення ўсіх астатніх зняволеных, зняцця палітычна матываваных абвінавачанняў і адкрыцця дарогі дадому тым сотням тысяч беларускім эмігрантам, якія вымушаны былі ратаваць жыццё, уцякаючы за межы Беларусі. Гэтая намінацыя дапаможа спыненню палітычных пераследаў у самым сэрцы Еўропы, ўпэўненыя аўтары прапановы.
Made on
Tilda