23 жніўня — у Міжнародны дзень ахвяраў нацысцкага і камуністычнага рэжымаў — ля Катыньскага помніка на Замкавой плошчы ў Варшаве сабраліся прадстаўнікі розных нацый і народнасцяў, каб ушанаваць памяць мільёнаў загінулых ад камуністычных і нацыстскіх рэжымаў.
Перад прысутнымі выступілі Вячаслаў Сіўчык, Сяржук Герасімовіч, Міраслаў Карцэвіч, Ібрагім Яганаў, Раіса Зубарава, Нафіс Кашапаў, Зултан Халтараў. Усе яны адзначалі, якую страшную цану заплацілі іх народы па віне дыктатараў Гітлера, Сталіна, а цяпер Пуціна, які з'яўляецца прадаўжальнікам справы тыранаў. Гаварылі пра дапамогу Украіне, якая цяпер у авангардзе барацьбы са злом рэжыму крывавага дыктатара Пуціна і яго памагатага Лукашэнкі. Менавіта Украіна плаціць тысячамі жыццяў сваіх грамадзян за свабоду і дэмакратыю ў Еўропе і ў самой Расеі.
Пасля прамоў і хвіліны маўчання былі ўскладзены кветкі да помніка ахвяраў нацызму і сталінізму і запалены знічы.