27 красавіка ў СІЗА Брэста палітвязень Віктар Панцялееў распісаўся са сваёй дзяўчынай Яўгеніяй. На цырымоніі прысутнічалі толькі рэгістратар і наглядчык.
«Я вельмі шчаслівая. Там невялікі пакой, з іконамі, усё было вельмі прыгожа. Прывялі Віктара. Ён вельмі хваляваўся, перажываў, спачатку не глядзеў нават на мяне. Усё прайшло добра. Эмоцыі, вядома, цераз край. Мне здаецца, з мяне ўпаў нейкі груз, — распавяла Яўгенія. — Мне вельмі прыемна, што гэтае свята прыйшлі са мной падзяліць дзесьці чужыя людзі, дзесьці вельмі блізкія.
Гэта выдатна, гэта прыемна, такая падтрымка. Я ўсім кажу, што раней заўсёды казала, што беларусы жывуць па прынцыпе мая хата з краю. А зараз я бачу ўсю гэтую салідарнасць, дапамога адзін аднаму, і гэта канешне вельмі крута. Я думаю, што ўся гэтая сітуацыя, якая здарылася ў нашай краіне, гэта не проста так».
Віктара Панцялеева затрымалі 18 жніўня. Яго абвінавачаюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.