Навіны

Распаўсюджваецца фэйкавы збор ад імя нібы Пятрухіна

Махляры просяць скінуцца на карысць іншага экс-палітвязня
Ад 14 сакавіка па розных чатах спрабуюць распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што Сяргей Пятрухін нібыта тэрмінова збірае грошы для Аляксандра Кабанава.

Учора зранку сам Пятрухін ужо абверг гэтую інфармацыю: «Гэта фэйк! Не вядзіцеся!»

Апроч заявы самаго Пятрухіна, што ён не мае дачыненне да гэтага «збору», можна заўважыць што рэквізіты, якія выкарыстоўваюцца для фэйкавага збору, не супадаюць з рэквізітамі з ютуб-канала «Народный репортер» (там іншыя Paypal і біткойн рэквізіты).

Будзьце ўважлівыя!
Правераныя зборы размяшчаюцца, напрыклад, у BySOL. Як раз цяпер там працягваюць збіраць грошы для экс-палітвязня з Берасця Івана Ракіця.
2025-03-15 12:55