Навіны

Пінск: на мясцовую актывістку склалі пратакол за фота ў Інстаграме

Фота, узятае з сацсетак Палка Каліноўскага, нібыта «прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць»

На Вераніку Іванову, актывістку з Пінску, склалі чарговы пратакол. Гэтым разам падставай стаў допіс у сацсетцы «Instagram»:

Згодна з пратаколам, 6 лістапада 2022 года Вераніка Георгіеўна «выклала фотаздымак, на якім адлюстаравана экіпіроўка вайскоўца з вадзяным знакам у ніжнім левым кутку, назвай тэлеграм-каналу @belwarriors (Полк Каліноўскага), які рашэннем МУС Беларусі ад 23.09.2022 прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, такім чынам распазсюдзіла інфармацыйную прадукцыю, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць».

Фота часткі пратаколу, складзенага на Вераніку Іванову. Крыніца: сацсеткі

Сама Іванова ў сваіх сацсетках паведаміла, што адпаведны суд адбудзецца 10.01.2023.

Нагадаем, што Вераніку Іванову пасля выбараў 2020 года неаднаразова затрымлівалі ды судзілі па «палітычных» адміністрацыйных справах.
Made on
Tilda