Навіны

Вынікі рэйду сілавікоў на Пінск: не менш за 16 затрыманняў [Абноўлена]

А на аднаго чалавека завялі крымінальную справу

Сяргей Савіч. Крыніца фота: "Укантакце"

Напачатку жніўня ў Пінску было шмат затрыманняў. З людзьмі запісвалі "пакаянныя" відэа, а пасля змяшчалі ў ІЧУ. Потым іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах: частку за "непарадпадкаванне міліцыі", іншых за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

15 содняў па адміністрацыйным артыкуле атрымаў і Сяргей Сцяпанавіч Савіч. Яго затрымалі 2 жніўня, і судзілі за рэпост з "экстрэмісцкага" тэлеграм-каналу. Але ж для мужчыны ўсё не скончылася толькі адміністрацыйным арыштам. Зараз 45-гадовы мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы. Вядома, што яму прад'явілі абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці). Зараз ён у пінскім ізалятары.

Іншыя затрыманыя (Міхаіл Кавалевіч, Дзмітрый Быкаў, Віктар Зельман, Алесь Рамановіч, Сяргей Супрановіч, Дзяніс Сядых, Аляксей Рамасюк, Ігар Таранаў, Фелікс Голуб, Місюра, Тамара Баговіч), наколькі вядома берасцейскай "Вясне", абыйшліся без крымінальных справаў.

Абнаўленне 21.08.2022 20:00: стала вядома, што 2-4 жніўня былі затрыманы яшчэ як мінімум 4 чалавекі: Максім Зубей, Іван Калюш, Антон Малашчыцкі, Павел Петравец. Частка з іх атрымала тымі днямі штрафы, але ж Петравец быў пакараны арыштам на 10 содняў. Такім чынам, на дадзены момант лічба вядомых затрыманых падчас "рэйду" сілавікоў ў Пінску напачатку жніўня-2020 складае 16 чалавек.
Made on
Tilda