Навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк ужо ў зарэчанскай калоніі

Зноў
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: асабісты архіў сям'і Шарэндаў
Муж Паліны Андрэй Шарэнда ў сваім Фэйсбуку паведаміў, што на дадзены момант Паліна дакладна знаходзіцца ў калоніі №24 (Зарэчча). Пра гэта кажацца ў паперы ад адміністрацыі калоніі.

У сваім каментары берасцейскай «Вясне» Андрэй дадаў, што згодна з той жа паперай, на працягу года Паліна мае права на 2 бандэролі або дробных пакеты, 3 кароткатэрміновыя спатканні і 3 доўгатэрміновыя, 4 пасылкі або перадачы, лісты і грашовыя пераводы без абмежаванняў.
— Толькі вось выкананне такога права палітзняволенымі на практыцы праблематычнае, як паказалі папярэднія тры гады зняволення, — кажа Андрэй Шарэнда.
Нагадаем, што Паліну Шарэнда-Панасюк у 2021 годзе асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі за тое, што падчас вобшуку ў яе кватэры яна плюнула ў твар аднаму міліцыянту, з іншага сарвала маску, нібыта абражала іх ды Лукашэнку. Але ў калоніі дадалі яшчэ год нібы за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі. У 2023 годзе паўторна завялі справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі і працягнулі тэрмін зняволення яшчэ на год. На сённяшні дзень, да канца тэрміну Паліне засталося паўгады.
Made on
Tilda