Праводзяць партыйную дзейнасць у адукацыйных установах, хаця гэта прама забаронена
Як высветліла Берасцейская «Вясна», партыя «Белая Русь» масава парушае дзейнае беларускае заканадаўства. А менавіта, гэта партыя вядзе сваю дзейнасць ува ўстановах адукацыі. Хаця гэта прама забаронена п.3 арт.2 Кодэкса «Аб адукацыі» Рэспублікі Беларусь:
«Ва ўстановах адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый».
Мы знайшлі 59 такіх парушэнняў ў Берасцейскай вобласці, якія адбыліся з 2025 года. Прычым назіраецца тэндэнцыя на павялічэнне іх колькасці: так, за няпоўны 2026 год ужо адбылося мінімум 28 парушэнняў (тады як за ўвесь 2025 год мы налічылі 31 такі выпадак).
Варта адзначыць, што ўсе заўважаныя выпадкі адбыліся ўнутры будынкаў устаноў адукацыі (школ, ліцэяў, каледжаў, універсітэтаў).
У большасці выпадкаў, парушэнне было ў выглядзе выдачы партыйных білетаў. Таксама здараліся выпадкі агітацыі (арыентаванай на педагогаў ці навучэнцаў). А часам члены партыі збіраліся ва ўстановах адукацыі для правядзення «канферэнцый», на якіх вырашалі ўнутрыпартыйныя пытанні (абранне выбарных ворганаў свайго аддзялення партыі, абранне дэлегатаў на іншыя партыйныя мерапрыемствы).
Сабралі ўсе выпадкі за 2025-2026 год, якія мы знайшлі, ў табліцу:

Усе гэтыя выпадкі па знайшлі па адкрытых крыніцах.
Спасылкі-пацверджанні на кожны выпадак з табліцы:
№1, №2, №3 (1)(2), №4, №5, №6, №7 (1)(2), №8, №9, №10, №11, №12, №13, №14, №15, №16, №17, №18, №19, №20, №21, №22, №23, №24, №25, №26, №27, №28, №29 (1)(2), №30, №31, №32, №33, №34, №35, №36, №37, №38, №39, №40, №41, №42 (1)(2), №43, №44, №45 (1)(2)(3), №46, №47, №48, №49, №50, №51 (1)(2), №52, №53, №54 (1)(2), №55, №56, №57 (1)(2), №58, №59.

У прынцыпе, партыя «Белая Русь» працягвае сваю традыцыю ў вобласці. Рашэнне пра заснаванне яе абласнога аддзялення 25.07.2023 таксама прымалася[1][2] ў сцянах адукацыйнай установы (Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- У адной з берасцейскіх школ вучні прагулялі занятак — ім прызначылі платную «адрацоўку». Гэта ўвогуле законна? Адказ юрыста
- У Берасцейскі крэпасці дзейнічае моладзевы «патрыятычны цэнтр». Там падлеткаў вучаць кіраваць баявымі дронамі-камікадзэ