23 чэрвеня 2022 Алена Пуцыковіч пайшла "адзначацца" у РАУС. Там яе затрымалі ды змясцілі на 5 сутак ў мясцовы ізалятар.
Падставай для гэтага стала наступная паслядоўнасць падзей:
19 чэрвеня
На чарговым "прафілактычным" мерапрыемстве у РАУСе жанчыне далі падпісаць паперу пра змену ўмоваў адбыцця пакарання. Гэтыя змены былі у бок пагаршэння: з 5 да 2 гадзін на тыдзень памяншаўся час на выхад у горад для ажыццяўлення рамеснай дзейснасці; таксама мяняліся дні, па якіх трэба "адзначацца" у аддзяленні міліцыі.Пуцыковіч патрабавала для сябе копію гэтай паперы аб змене ўмоваў, але ж ёй адмовілі. Таму яна ўвогуле адмовілася ставіць подпіс, што азнаёмлена са зменамі.
23 чэрвеня
Алена Пуцыковіч к 16:00 пайшла ў РАУС "адзначацца" па свайму звычайнаму раскладу. Але ж на месцы ёй распавялі, што прыхадзіць трэба было на дзень раней. Паводле міліцыянтаў, змены ўмоваў ужо набылі моц, і згодна з імі трэба было прыйсці ў РАУС 22 чэрвеня. А, паколькі Пуцыковіч не зрабіла гэтага, значыцца парушыла ўмовы адбыцця пакарання — за што ёй прызначылі 5 сутак штрафнога ізалятару.28 чэрвеня
Алена Пуцыковіч выйшла з ІЧУ, дзе адбыла дысцыплінарнае спагнанне. Дарэчы, гэта ўжо трэцяе спагнанне за парушэнне ўмоваў "дамашняй хіміі".Нагадаем, што Алене прызначылі 2.5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за рэпосты пра дзвюх міліцыянтаў. Вядома, што ад пачатку ўмовы адбыцця пакарання былі больш мяккімі: на рамесную дзейнасць адводзілася па 2 гадзіны на працоўны дзень (сумарна 10 гадзін на тыдзень). На дадзены момант Пуцыковіч застаецца адбыць яшчэ амаль паўтары гады "дамашняй хіміі".