7 чэрвеня 2026 года ў Беларускім Доме Варшавы прайшла канферэнцыя «Рэпрэсіўная палітыка Расеі ў сістэме генацыду Беларускай нацыі». Канферэнцыя была прысвечана 38-й гадавіне выхаду артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці» ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтары артыкула расказалі пра гісторыю масавых расстрэлаў НКВД ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе былі закатаваны з 1937 па 1941 гады дзясяткі тысяч чалавек (па некаторых ацэнках, колькасць ахвяр тут дасягае 250 тысяч забітых). Да таго часу яшчэ былі жывыя сведкі, якія расказалі Пазняку пра расстрэлы, пад час археалагічных раскопак у Курапатах Зянонам Пазьняком былі выкапаны косці, чарапы, абутак, гільзы, кулі – сведчанні злачынстваў савецкага рэжыму. Ахвярамі былі людзі розных узростаў і рознага паходжання.
Як выказаўся Пазняк, за 1920-1930 гады было знішчана 1 мільён 800 тысяч беларусаў, а можа нават і болей. На думку спадара Зянона, расейцы зразумелі: калі знойдуць трупы, то гэта будуць доказы іх злачынства. Бо тое, што яны раней гаварылі на сваіх партыйных з'ездах пра культ асобы Сталіна, што яны асуджаюць гэты культ, але гэта ўсё словы. А ў справе забойства вельмі важна, каб быў труп. І вось Курапаты адкрылі трупы. Пасля вайны Саветы давалі інфармацыю, што ў Другую сусветную вайну загінуў кожны трэці, кожны чацвёрты, гэта недзе каля трох мільёнаў. І свае растрэслы саветы звалілі на немцаў. Бо Курапаты далёка не адзінае месца расстрэлаў. Самае вялікае – гэта на месцы парка Чалюскінцаў у Менску, пад Віцебскам, вельмі вялікія былі пахаванні ў Буйніцкім лесе пад Магілёвам, там сотні тысяч расстраляны, у Лошыцы таксама знайшлі, тут тысяч дзесяць забітых. Забівалі больш усяго ў Беларусі і ва Украіне, але ў Беларусі найбольш. Амерыканскі доктар гістарычных навук Цімаці Снайдэр, які займаўся рэпрэсіямі ў Беларусі, назваў Беларусь зонай смерці. У Беларусі, калі ўзяць на ўдзельную вагу, было забіта ў 25 разоў болей, чым у Расіі.
Гісторык Раман Смольскі выказаўся пра свой аналіз сучасных рэпрэсій у Беларусі.
Выступіў таксама былы палітвязень Міхаіл, які, як сведка, распавёў пра сённяшнія катаванні людзей у месцах зняволення.
Сутыкнуліся з парушэннем правоў? Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна