Навіны

Сустрэча ў Варшаве з Сяргеем Ціханоўскім

26 чэрвеня 2025 года ў Варшаве адбылася акцыя-сустрэча з беларускай дыяспарай. Людзей прыйшло шмат. Удзельнікі акцыі прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі палітвязняў.

Відэаблогер і палітык, вызвалены тыдзень таму палітвязень Сяргей Ціханоўскі, муж лідаркі дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай, падзякаваў людзям за вызваленне:

— Не толькі Трампу трэба дзякаваць у першую чаргу, што вызваліў мяне, а вам. Калі б не вы і не вашы намаганні, то тады ніхто б не слухаў і маю жонку. А Дональд Трамп не знаў бы нават і маё прозвішча. Менавіта ён настаяў, каб гэта прозвішча было ў гэтым спісе, і я гэта дакладна ведаю.

Таксама Сяргей Ціханоўскі выказаў меркаванне, што хутка ўсе палітвязні будуць на волі. Паводле Сяргея, размовы ідуць, што санкцыі ваенныя будуць хутка здымаць з Расіі — і Беларусі суадносна. І амерыканскія дыпламаты ўзамен гэтага запатрабавалі выпусціць усіх палітвязняў, і Лукашэнка паабяцаў выпусціць. І ў гэтым вялікая заслуга беларуса таксама. Таму трэба намагчы ўсе высілкі, каб усе палітвязні вышлі на свабоду.

На сустрэчы ў Ціханоўскага выступілі слёзы, калі ён успамінаў катаванні беларускіх палітвязняў у турме. І гэта не былі слёзы слабасці, гэта слёзы па набалелым, слёзы ад таго, што так катуюць беларусаў у 21 стагоддзі толькі за мірныя памкненні да свабоды.
2025-06-30 22:00