Навіны

Праваахоўнікі шукаюць былога журналіста рэгіянальных медыя Берасцейшчыны

Да сваякоў незалежнага журналіста Аляксандра Пазняка наведаліся міліцыянты — цікавіліся ягоным месцам знаходжання. Пры гэтым прычыны падвышанага інтарэсу так і не агучылі.
У нядаўнім мінулым Аляксандр Пазняк — карэспандэнт рэгіянальнага навіновага партала “Першы рэгіён” і незалежнай газеты “Ганцавіцкі час”. Але не так даўно ён выйграў “грын-карт” ураду ЗША і ад канца 2021 года жыве ў Нью-Ёрку.

“Сёння ў маці былі госці — людзі ў пагонах. Пыталіся, дзе я, хацелі даведацца нумар тэлефона. Безумоўна, было б дзіўна пасярод ночы прачнуцца ад званка і пачуць з таго боку: «Вас беспокоят из уголовного розыска… Не могли бы вы на днях зайти к нам на беседу?», — паіранізаваў журналіст.

Зрэшты, у большай ступені цікавасць да сваёй персоны Пазняк звязвае з падзеямі 2020 года. Тады яму разам з калегамі давялося асвятляць бурныя палітычныя падзеі, якія ў тым ліку накрылі і невялікія гарады.
Крыніца: БАЖ
Made on
Tilda