17 жніўня 2025 года ў цэнтр Варшавы на плошчы Каперніка выйшлі на чарговую акцыю беларусы з дыяспары. Як мяркуе арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў, людзей было мала, бо нехта стаміўся, хтосьці расчараваўся. Спадар Васіль лічыць, што беларусы павінны і далей штотыдзень выходзіць, пакуль нашы лепшыя людзі знаходзяцца ў дыктатара за кратамі. Акцыі салідарнасці з палітвязнямі, акцыі памяці нашай барацьбы за свабодную дэмакратычную Беларусь — гэта візітная картка беларусаў. Паводле Плешкунова, свет бачыць, што беларусы ёсць, што мы змагаемся як можам у дадзенай сітуацыі.
Выступоўцы ўспаміналі тыя дні, калі беларусы прадэманстравалі на ўвесь свет, што хочуць быць вольнымі, што ім абрыд Лукашэнка, які праз фальсіфікацыі і грубую сілу нахабна, злачынна пасінелымі пальцамі ўчапіўся за ўладу і тэрарызуе беларускі народ ужо 30 гадоў. Успаміналі забітых рэжымам беларускіх герояў паімённа. Была аб'яўлена хвіліна маўчання.
Але святло пераможа цемру, і Беларусь стане дэмакратычнай краінай з вынесенымі ўрокамі, выпакутаванымі ў няволі, упэўнены беларусы Варшавы.