Навіны

Цяжарная палітзняволеная з Берасця вызвалена з калоніі

Наталля Левая, архіўнае фота з LinkedIn
Наталля Левая памілавана Аляксандрам Лукашэнка, паведаміла БелТА 19 лютага 2026.

Нагадаем, што Наталля зацяжырыла ў калоніі пасля спаткання з мужам. Да таго пара доўга хацела займець дзіця, але ў іх гэта не атрымоўвалася.

У калонію Наталля трапіла па палітычнай справе, з-за данатаў. За гэта ёй далі 6 гадоў калоніі. Пасля таго, як стала вядома пра цяжарнасць жанчыны, з заклікам памілаваць яе да Лукашэнкі публічна звяртаўся праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка.
Made on
Tilda