Да таго ж сплаціць 100 базавых велічынь (3200 рублёў)
З 13 чэрвеня 2022 пружанскім судзе ў трэці раз судзілі па крымінальнай справе пенсіянерку Алену Гнаўк. 16 чэрвеня на паседжанні пракурор запатрабаваў жанчыне 3.5 гады калоніі агульнага рэжыму, ды сплаціць штраф у памеры 3200 рублеў. 17 чэрвеня суддзя Ігар Жытко пастанавіў: менавіта такое пакаранне і назначыць.
Нагадаем, што Гнаўк судзілі па адмыністрацыйных справах 10 разоў, затрымлівалі 17 разоў. Ды ў яе ўжо трэці палітычны крымінальны прысуд. Першы раз быў па "карагоднай" справе, потым за абразу Лукашэнкі. Гэтым разам жанчыну судзілі за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі — гэта кваліфікавалі па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).