Навіны

Прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім у Варшаве

20 красавіка 2026 ў Варшаўскім універсітэце адбылася сустрэча Нобелеўскага лаўрэата, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», былога палітвязня Алеся Бяляцкага з беларускай і польскай публікай. Арганізавалі сустрэчу беларускі ПЭН, Studium Europy Wschodnej і ПЦ «Вясна».

Сустрэча ў форме пытанняў і адказаў доўжылася больш за дзве гадзіны. Бяляцкі адказваў на пытанні цікава і лаканічна, нават з доляй гумару, што выклікала ў залі апладысменты і нават смех.

Большая частка пытанняў тычылася 30-гадовай дзейнасці праваабарончага цэнтра «Вясна» і беларускай мовы. Наконт «Вясны» Алесь расказаў гісторыю ўзнікнення і запэўніў, што «Вясна» будзе дзейнічаць далей, будзе абараняць, як і абараняла, правы людзей у гэтыя складаныя і цяжкія часы.

А арганізатар фонда Kamunikat.org Яраслава Іванюка, які друкуе кнігі толькі на беларускай мове, спытаўся меркаванне Бяляцкага, як лепш: друкаваць кнігі толькі на беларускай ці на беларускай і рускай, як іншыя беларускія выдавецтвы. Паводле Бяляцкага, трэба выдаваць толькі на беларускай, а на рускай няхай друкуюць у Расіі. Бяляцкага падтрымала на імпрэзе 91-гадовая пані Эльжбета Смулкова, былая амбасадарка Польшы ў Беларусі ў 1992-1995 гадах, якая сказала, калі беларусы не перайдуць на родную мову ў паўсядзённым жыцці, то мова знікне, які знікла ў свой час лацінская.

На сустрэчы можна было набыць кнігу «Алесь Бяляцкі», выдадзеную ПЭНам у 2022 годзе і прэзентаваную пад час сустрэчы, з аўтографам Бяляцкага. Атрымаць аўтограф праваабаронцы і Нобелеўскага лаўрэата пажадала амаль уся шматлікая зала.
2026-04-22 11:15