Супраць Паліны Шарэнда-Панасюк завялі новыя крымінальныя справы
Як паведаміў муж Паліны, ўчора ім стала вядома: супраць Паліны ў Беларусі завялі новыя крымінальныя справы. Таксама адбыліся допыты сваякоў Паліны ў Беларусі.
Справы ўзбуджаны па крымінальных артыкулах 422 («Ухіленне ад прэвентыўнага нагляду» — бо адразу пасля вызвалення Паліна з'ехала за мяжу) і арт.361 (Заклікі да санкцый).
Нагадаем, што берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і выйшла на волю 1 лютага 2025. За кратамі на яе моцна ціснулі, даходзіла да фізічнага гвалту па загаду адміністрацыі калоніі. Пасля вызвалення з'ехала за мяжу і адкрыта распавядае пра свой досвед, а таксама заклікае ціснуць на беларускія ўлады.