Шмат гадоў пражыў на Берасцейшчыне. У Беларусі ў яго засталася сям'я
28 красавіка 2026 на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен «5 на 5». Сярод вызваленых — палітвязень Томаш Бяроза (мае польскае грамадзянства), піша Наша Ніва.
Томаш Бяроза ажаніўся з беларускай, пераехаў жыць у Беларусь (Кобрын) і жыў тут больш за 10 гадоў. У пары нарадзілася 2 дзяцей. Томаш займаўся ў Кобрыне і Бярозе прадпрымальніцтвам: аказваў рытуальныя паслугі. Мужчыну затрымалі ў Беларусі летам 2022 года, абвінавацілі ў шпіянажы і далі 14 гадоў калоніі. Беларускія праваабаронцы прызнавалі Томаша палітычным зняволеным.
Таксама Беларусь перадала Польшчы двух іншых палітвязняў: журналіста Анджэя Пачобута ды манаха Гжэгажа Гавела.