Навіны

Судовыя выканаўцы прыйшлі да былой жонкі і дачкі Дзмітрыя Баніты

Дзмітрый Баніт. Крыніца фота: тэлеграм-канал СК РБ пра спецвытворчасць
У Баранавічах судовыя выканаўцы абабіраюць нават былых жонак тых, каго асудзілі завочна. Па нашых дадзеных, 25 верасня 2026 года ў кватэру былой жонкі Дзмітрыя Баніты прыходзілі судовыя выканаўцы з мэтай канфіскаваць мэблю і бытавую тэхніку за штрафы былога мужа. Забралі дамашні тэлефон, два крэслы, пыласос, мікрахвалёўку, прас і электрагітару. Сфатаграфавалі ў дзіцячым пакоі шкаф-купэ дачкі, сказалі, што выставяць на Kufar, калі знойдзецца пакупнік, то каб не здзіўляліся, калі прыйдуць яго забіраць. Папярэдзілі, што наступны раз яшчэ забяруць трубку ад дамафона.

Нагадаем, што ў сакавіку 2026 года Берасцейскі абласны суд завочна прыгаварыў Дзмітрыя Баніта да 6 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 1000 базавых велічынь (45000 рублёў). Акрамя гэтага, яго пазбавілі воінскага звання «малодшы сяржант запасу». Справа разглядалася па пяці артыкулах КК Беларусі. Уключаны ў «спіс экстрэмістаў», куды беларускія ўлады дадаюць асуджаных па палітычных крымінальных справах. На дадзены момант Дзмітрый Баніт знаходзіцца за мяжой.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda