У нядзелю 20 кастрычніка 2024 года ў цэнтры Варшавы сабраліся беларусы, каб у чарговы раз абмеркаваць тыя падзеі, што адбываюцца ў Беларусі. На гэты раз на акцыі прысутнічалі прадстаўнікі Кабінета Святланы Ціханоўскай. Іхны пасыл для прысутных — спыніць звады паміж прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.
Вячаслаў Сіўчык — прадстаўнік Руху Салідарнасці «Разам» — успомніў пра ганебны трэці рэферэндум, які адбыўся ў Беларусі 20 гадоў таму 17 кастрычніка. На гэтым рэферэндуме Лукашэнка атрымаў паўнамоцтвы для пажыццёвага праўлення. Менавіта за гэты рэферэндум былі незаконна асуджаны па палітычных матывах Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч. Успомніў Сіўчык і журналістку Вераніку Чаркасаву, якую, як лічыць Сіўчык, забілі кадэбісты 20 гадоў таму за цыкл публікацый «КГБ усё яшчэ сочыць за табой». Паводле актывіста, злачынствы КДБ з таго часу атрымалі працяг і цяпер праходзяць супраць свайго народу не прыкрыта.
Пры свабодным мікрафоне былі выказванні салідарнасці з палітвязнямі і меркаванні пра іх вызваленне.

Паводле аднаго з арганізатараў акцый Васіля Плешкунова, акцыі будуць праходзіць да таго часу, пакуль у Беларусі будзе панаваць і зверстваваць рэпрэсіўны лукашэнкаўскі рэжым. Штотыднёвыя акцыі ў Варшаве — гэта наша падтрымка тых, хто пакутуе ў засценках карнага рэжыму, гаворыць Васіль Плешкуноў.