Просяць звярнуць увагу на лёс Статкевіча — і Бяляцкага
У цэнтры Варшавы госці і жыхары сталіцы штонядзелю бачаць людзей пад бел-чырвона-белымі сцягамі, якія прамаўляюць рэчы, спяваюць песні, крычаць: «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!» і «Niech żyje Polska!”. Людзі спыняюцца, цікавяцца тым, што адбываецца, фатаграфуюць. Ім ахвотна паясняюць, што гэта акцыя беларусаў і чым яна выклікана.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўжо каторы год штонядзелю ўпарта выходзяць у цэнтр Варшавы, каб напомніць свету пра тыя злачынствы, якія адбываюцца ў Беларусі. 21 верасня 2025 года яны сабраліся на акцыю ў чарговы раз. За прайшоўшы тыдзень адбылося шмат падзей, пра гэта ўдзельнікі акцыі прамаўлялі публічна.
Галоўным болем быў невядомы лёс Мікалая Статкевіча. Выступоўцы паважліва ставіліся да ўчынку Статкевіча, да яго выбару. Была зачытана заява беларусаў Варшавы да амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа і іншых кіраўнікоў дзяржаў, якія маюць стасункі з Лукашэнкам. Беларусы просяць вызваліць Мікалая Статкевіча і дазволіць яму застацца жыць дома.
Таксама нагадалі пра вядомых барацьбітоў з рэжымам Віктара Івашкевіча, якому 21 верасня споўнілася б 66 гадоў, і лаўрэата Нобелеўскай прэміі, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», палітзняволенага Алеся Бяляцкага, якому 25 верасня споўніцца 63 гады. Ужо 5 год свой дзень народзінаў Алесь сустракае за кратамі і ўсе беларусы чакаюць яго вызвалення.
Адсвяткавалі ўдзельнікі акцыі і Дзень герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, зацверджаныя Вярхоўным Саветам БССР 19 верасня 1991 года. Людзі выказалі ўпэўненасць, што гэтыя нацыянальныя атрыбуты будуць вернуты ў Беларусь, як будзе зрынуты рэжым Лукашэнкі.
Скончылася мерапрыемства агульным здымкам удзельнікаў.