Гэтымі днямі працягваецца суд над Алегам Ардзюком. Паводле абвінавачвання, мужчына кінуў жменю зямлі ды адну палку ў бок міліцыянтаў падчас акцыі 9 жніўня 2020 у Пінске.
На дадзены момант судом працягваюць апытвацца пацярпелыя міліцыянты (якіх больш за 100 чалавек, бо крымінальная справа "агульная" на ўсіх пінскіх пратэстоўцаў таго дня). На пытанне
"Якое пакаранне, на Вашу думку, трэба даць абвінавачанаму?"
звычайна міліцыянты адказваюць: "На меркаванне суду". Але ж некаторыя сілавікі адказвалі:
"Строга!", або "Па максімуму па дадзенаму артыкулу".
Даведка: максімальнае пакаранне па частцы 2 артыкула 293 КК — 8 гадоў пазбаўлення волі. Алега Ардзюка судзяць менавіта па гэтай частцы ды артыкулу.
А на паседжанні 17.02.2022 апытвалі сведак, сярод якіх й былая аднагрупніца Ардзюка. Яна пазнала яго на відэа таго жнівеньскага дня.
Працяг суда адбудзецца 18, 23, 24 і 25 лютага 2022.